Для замены малалітражных балонаў неабходна:
Юрыдычная асоба
- Заключыць дагавор на дадзеную паслугу.
- Ажыццявіць аплату, згодна з выстаўленым рахункам.
- Прайсці інструктаж па самастойнай замене малалітражных балонаў са звадкаваным газам.
- Прад’явіць балон.
Фізічная асоба
- Прайсці інструктаж па самастойнай замене малалітражных балонаў са звадкаваным газам.
- Прад’явіць балон.
- Ажыццявіць аплату, згодна з прэйскурантам.
Пакупнік прад'яўляе пусты балон ў спраўным стане (5л, 12 л, 27 л) з заглушкай і гумовым колам кладаўшчыку. Аплачвае кошт газу ў балоне шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу прадпрыемства і атрымоўвае касавы чэк, адмысловыя пракладкі, якія забяспечваюць герметычнасць падключэння балона і памятку спажыўца газу па бяспечнай эксплуатацыі балонаў. Кладаўшчык выдае балон з ЗВГ пакупніку. Пакупнік правярае вонкавым аглядам спраўнасць набытага балона, правярае наяўнасць заглушкі на вентылі балона.
Памяняць малалітражныя балоны можна па наступных адрасах:
| Вытворчае ўпраўленне | Адрас | 
|---|---|
| Гроднагаз | г.Гродна, вул.Карскага 2, тэл. +375 152 49-21-54  | 
| Шчучынскі РГЗ | г.Шчучын, вул.Акадэмічная 68, тэл. +375 151 42-65-13 | 
| Скідзельскі РГЗ | г.Скідзель, вул.М.Васілька 2,  тэл. +375 152 47-17-23 | 
| Ваўкавыскгаз | г.Ваўкавыск, вул.Зенітчыкаў 29, тэл. +375 151 24-46-02 | 
| Бераставіцкі РГЗ | .п.Бераставіца, зав.Савецкі 12, тэл. +375 151 12-10-31 | 
| Мастоўскі РГЗ | г.Масты, вул. Валковіча 16, тэл. +375 151 24-22-76 | 
| Свіслацкі РГЗ | г.Свіслач, вул.Караткевіча 2, тэл. +375 151 43-32-44 | 
| Лідагаз | г.Бярозаўка, вул.Горкага 1а, тэл. +375 154 56-10-04 г.Ліда, вул.Прытыцкага 38, тэл. +375 154 65-29-59 г.Ліда, праспект Перамогі,66, тэл. +375 154 52-75-78 | 
| Воранаўскі РГЗ | г.п.Воранава, вул.Кастрычніцкая 54, тэл. +375 1594 2-01-89 | 
| Карэліцкі РГЗ | г.п.Карэлічы, вул.Чырвонаармейская 1а, тел. +375 1562 4-79-9 | 
| Слонімгаз | г.Слонім, Гродзенская шаша 4, тэл. +375 1562 4-79-90 | 
| Новагрудскі РГЗ | г.Навагрудак, вул. Савецкая 75, тэл. +375 1597 4-09-11, +375 1597 4-09-09 | 
| Дзятлаўскі РГЗ | г.Дзятлава, вул. Навагрудская 7, тэл. +375 1563 6-03-26, +375 1563 6-04-92 | 
| Зельвенскі РГЗ | г.п.Зельва, ул. 50 лет ВЛКСМ 40, тэл.  +375 1564 2-40-34 | 
| Смаргоньгаз | г.Смаргонь, вул.Маладзёжная, 5, тэл. +375 1592 3-89-17 | 
| Іўеўскі РГЗ | г.Іўе, вул. Кульніса, 14, тэл. +375 1595 2-21-76 | 
| Астравецкі РГЗ | г.Астравец, вул.Берагавая, 7, тэл. +375 1591 2-17-76 | 
| Ашмянскі РГЗ | г.Ашмяны, вул.Пушкіна, 21, тэл. +375 1593 4-67-99 | 
Цана на газ звадкаваны для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 літр (0,4 кг), 5 літраў (2.0 кг), 12 літраў (5.0 кг), 27 літраў (11,4 кг), які рэалізуецца насельніцтву, ўстаноўлена ў памеры 1 руб. за 1 кг. звадкаванага газу, згодна з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2017 г. № 14
| Найменне | Цана | 
| Газ звадкаваны ў малалітражных балонах 5л (2 кг) | 2 руб. | 
| Газ звадкаваны ў малалітражных балонах 12л (5 кг) | 5 руб. | 
| Газ звадкаваны ў малалітражных балонах 27л (11,4 кг) | 11,4 руб. |