Размер шрифта

A A A

Цвета сайта

T T

Выдача тэхнічных умоў

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі:

Выдача тэхнічных умоў на падключэнне аб'ектаў газаспажывання (за выключэннем жыллёвага фонду) ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

Пры першаснай газіфікацыі:

  • заяўкі юрыдычнай асобы;
  • рашэння мясцовага выканаўчага камітэта на правядзенне праектна-вышукальных работ;
  • копіі ўчастка генплана з нанясеннем аб'екта газаспажывання;
  • тэхнічнага абгрунтавання на газавыкарыстоўваючыя ўстаноўкі з улікам сумарнага максімальнага і мінімальнага спажывання газу;

 Пры рэканструкцыі з павелічэннем (без павелічэння) паліваспажывання:

  • заяўкі юрыдычнай асобы;
  • тэхнічнага абгрунтавання на газавыкарыстоўваючыя ўстаноўкі з улікам сумарнага максімальнага і мінімальнага спажывання газу.

Тэхнічныя ўмовы на газіфікацыю садовых таварыстваў выдаюцца на падставе рашэнняў гар (рай) выканкамаў. Заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве выступае садовае таварыства, альбо асоба, якой садовае таварыства дэлегавала права вырашаць пытанні, звязаныя з газіфікацыяй.

Выдача тэхнічных умоў на газіфікацыю зноў збудаванага шматкватэрнага жыллёвага фонду адбываецца на падставе запыту раённага ці гарадскога выканаўчага камітэта, альбо запыту юрыдычнай асобы.
 
Выдача тэхнічных умоў на рэканструкцыю сістэмы газазабеспячэння шматкватэрнага жыллёвага фонду ажыццяўляецца на падставе:

  • заяўкі яго ўладальніка;
  • копіі рашэння выканаўчага камітэта аб рэканструкцыі.

Тэрмін дзеяння тэхнічных умоў - два гады, а пры рэканструкцыі і капітальным рамонце жылых дамоў і камунальна-бытавых аб'ектаў невытворчага характару - тры гады.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 г. № 156 тэрмін выдачы тэхнічных умоў на падключэнне аб'ектаў газаспажывання да газаразмеркавальнай сiстэмы для юрыдычных асоб  і  індывідуальных прадпрымальнікаў - 10 дзён з дня падачы заявы.

Тэхнічныя ўмовы на праектаванне і будаўніцтва новых аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы для газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян, а таксама на газіфікацыю эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян пры наяўнасці існуючых размеркавальных газаправодаў і наяўнасці рашэння аб праектаванні і (або) будаўніцтве выдаюцца па запытах раённага або гарадскога выканаўчага камітэта (з прыкладаннем заяў грамадзян, якім належаць на праве ўласнасці жылыя памяшканні эксплуатуемага жыллёвага фонду).
 
 Тэхнічныя ўмовы на дадатковую ўстаноўку газавых прыбораў, на рэканструкцыю ўнутрыдамавой сістэмы газазабеспячэння, на перанос газавых прыбораў ў найноў абсталяваныя памяшканні кухняў і міні-кацельняў індывідуальных жылых дамоў выдаюцца па запытах уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў на падставе існуючага праекта на газіфікацыю жылога дома і тэхнічнага пашпарта на домаўладанне.

Дакументы, неабходныя для атрымання тэхнічных умоў.
Для атрымання тэхнічных умоў на праектаванне ўнутрыдамавых газаправодаў аднакватэрнага жылога дома
  1. Копію асабістага пашпарта (стар.30-33).
  2. Для існуючых жылых дамоў - копію тэхнічнага пашпарта на жылы дом. Для жылых дамоў, якія будуюцца - копію ведамасці тэхнічных характарыстык на жылы дом.
  3. Копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да капітальнага будынка, прыкладзеную да тэхнічнага пашпарту на жылы дом.
  4. Копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да зямельнага ўчастка або іншага дакумента (копіі дагавора куплі-продажу зямельнага ўчастка, копіі рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ўлады аб выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта), які пацвярджае права будаўніцтва на паказаным зямельным участку.
  5. Для жылых дамоў, якія будуюцца - копію дагавора-дазвола (або дагавора) аб праве на забудову сядзібнага індывідуальнага жылога дома і гаспадарчых пабудоў.

*Пуск газу адбываеца толькі пасля здачы дома ў эксплуатацыю (г.зн. пасля атрымання тэхнічнага пашпарта на жылы дом).

Для атрымання тэхнічных умоў на рэканструкцыю ўнутрыдамавой сістэмы газазабеспячэння жылога дома, у сувязі з падзелам жылога дома на двух уласнікаў,  уладальнік жылога дома павінен прадаставіць наступныя дакументы:
  1. Копію асабістага пашпарта (стар.30-33) заяўніка.
  2. Копію тэхнічнага пашпарта на жылы дом або ведамасці тэхнічных характарыстык на жылы дом.
  3. Копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да капітальнага будынка, прыкладзеную да тэхнічнага пашпарту на жылы дом.
  4. Дакумент, які пацвярджае падзел жылога дома:
    1. Копію пастановы суда;
    2. Копію дамовы аб вылучэння ізаляваных памяшканняў з капiтальнага будынка;
    3. Копію пасведчання аб праве на спадчыну.
Для атрымання тэхнічных умоў на рэканструкцыю ўнутрыдамавой сістэмы газазабеспячэння жылога дома, на дадатковую ўстаноўку газавых прыбораў, на перанос газавых прыбораў ў найноў абсталяваныя памяшканні  кухняў і міні-кацельняў індывідуальных жылых дамоў,  уладальнік жылога дома павінен прадаставіць наступныя дакументы:
  1. Копію асабістага пашпарта (стар.30-33).
  2. Копію тэхнічнага пашпарта або ведамасці тэхнічных характарыстык на жылы дом з дадаткам дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на рэканструкцыю (пераабсталяванне) памяшканняў.
  3. Копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да капітальнага будынка, прыкладзеную да тэхнічнага пашпарту на жылы дом.

Замест тэхнічнага пашпарта на домаўладанне магчыма выкарыстанне ведамасці тэхнічных характарыстык, ўзгодненай з архітэктарам адпаведнага раёна забудовы, з дадаткам дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на рэканструкцыю (пераабсталяванне) памяшканняў.

Тэрмін дзеяння тэхнічных умоў - два гады, а пры рэканструкцыі і капітальным рамонце жылых дамоў і камунальна-бытавых аб'ектаў невытворчага характару - тры гады.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. № 200 тэрмін выдачы тэхнічных умоў для грамадзян на газіфікацыю аднакватэрнага жылога дома - 10 дзён з дня падачы заявы.

Выбор подразделения
ПТО
Телефоны

+375 152 49-21-75

ПТО
Телефоны

+375 154 61-17-39

ПТО
Телефоны

+375 1562 4-88-39

ПТО
Телефоны

+375 1512 9-11-02

ПТО
Телефоны

+375 1592 3-89-13

ПТО
Телефоны

+375 1511 7-27-68

ПТО
Телефоны

+375 1515 6-46-68

ПТО
Телефоны

+375 1513 3-41-27

ПТО
Телефоны

+375 1514 2-88-51

ПТО
Телефоны

+375 1594 2-19-54

ПТО
Телефоны

+375 1596 3-15-04

ПТО
Телефоны

+375 1563 6-04-90

ПТО
Телефоны

+375 1564 2-46-46

ПТО
Телефоны

+375 1597 4-09-12

ПТО
Телефоны

+375 1595 2-61-04

ПТО
Телефоны

+375 1591 2-35-57

ПТО
Телефоны

+375 1593 7-86-07