Размер шрифта

A A A

Цвета сайта

T T

Дастаўка газавых балонаў

Дастаўка балонаў з звадкаванымі вуглевадароднымі газамі выконваецца спажыўцам газу, якім зроблены мантаж індывідуальнай балоннай ўстаноўкі ва ўстаноўленым парадку і ёсць ў наяўнасці «Тэхнічны пашпарт індывідуальнай балоннай устаноўкі» (форма 4 - ГБУ), а таксама заключаны дагавор куплі-продажу СУГ.

У сувязі са змяненнем графікаў дастаўкі балонаў звадкаванага газу аб'ёмам 50 л., з мэтай бесперабойнага газазабеспячэння, рэкамендуем мантаж ці перамантаж газабалоннай  устаноўкі па камбінаванай схеме:

  1. 1 балон унутры памяшкання і 1 балон звонку ў металічнай шафе з адключальнай прыладай.
  2. 2 балоны звонку ў металічнай шафе з адключальнай прыладай.

Парадак выканання работ  па дастаўцы балонаў з ЗВГ насельніцтву:

Афармленне заяўкі
Спажывец газу звяртаецца па ўказаных у табліцы ніжэй тэлефонах, або пакідае заяўку на афіцыйным сайце прадпрыемства. Пры звароце абанента па тэлефоне: прыёмшчык заказаў прымае заяўку і інфармуе абанента пра дату дастаўкі балона і яго кошт. У выпадку, калі абаненту выдадзены акт-прадпісанне, заяўкі прымаюцца да даты, названай у акце. Калі парушэнне не ліквідавана абанентам, а таксама пры адсутнасці тэхнічнага пашпарта на ІБУ, устаноўка балона не ажыццяўляецца. Пры несупадзенні нумара балона, заяўка не прымаецца. Пры звароце абанента на сайт прадпрыемства: прыёмшчык заказаў звязваецца з абанентам па кантактным тэлефоне, паказаным ў заяўцы і ўзгадняе дату выканання работ. Па выніках прыёму заявак прыёмшчык заказаў рыхтуе па зацверджаных маршрутах «Ведамасць на дастаўку звадкаванага газу і атрыманне аплаты за газ ад спажыўцоў газу». Ведамасць запаўняецца ў адным экзэмпляры і падпісваецца асобай, адказнай за дастаўку ЗВГ.

Найменне падраздзялення Тэлефон
ВУ "Гроднагаз" 162
Шчучынскі РГЗ +375 1514 29-0-66
Скідельскі РГЗ +375 152 47-17-08
ВУ "Ваўкавыскгаз" +375 1512 4-44-44
Бераставіцкі РГЗ +375 1511 2-10-31
Мастоўскі РГЗ +375 1515 4-22-76
Свіслацкі РГЗ +375 1514 3-36-23
ВУ "Лідагаз" +375 154 61-17-30
Воранаўскі РГЗ +375 1594 2-19-09
Карэліцкі РГЗ +375 1596 2-11-04
ВУ "Слонімгаз" +375 1562 4-88-42
Навагрудскі РГЗ +375 1597 4-08-32
Дзятлаўскі РГЗ +375 1563 6-03-44
Зельвенскі РГЗ +375 1564 2-40-34
ВУ "Смаргоньгаз" +375 1592 3-89-04
Іўеўскі РГЗ +375 1595 2-13-85
Астравецкі РГЗ +375 1591 21-7-76
Ашмянскі РГЗ +375 1593 78-6-11

Выкананне работ

Штодня фармуецца ведамасць дастаўкі ЗВГ абанентам, згодна з графікамі зацверджанымі раённым выканаўчым камітэтам.

Дастаўка газу ажыццяўляецца работнікамі вытворчага упраўлення. Падключэнне балонаў з ЗВГ ажыццяўляецца слесарам па абслугоўванні  і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання.

Прыём работ

Перад устаноўкай спажывец газу павінен пераканацца ў наяўнасці і цэласнасці ахоўна-пламбіровачнай  прылады на балоне, а пасля ўстаноўкі (замены) балона ІБУ спажывец газу павінен распісацца за дастаўлены балон з ЗВГ, за інструктаж па правілах карыстання газам у побыце і бяспечнай эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання ў «Ведамасці на дастаўку звадкаванага газу і атрыманне аплаты за газ ад спажыўцоў газу”

Аплата паслуг

Аплата за ЗВГ у балонах адбываецца па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аплата за звадкаваны газ  у балонах адбываецца наяўнымі грашовымі сродкамі з выдачай касавага чэка.