Вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гроднааблгаз” уваходзіць у сістэму Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз” Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Асноўная задача – бяспечнае і бесперабойнае забеспячэнне прыродным і звадкаваным газам спажыўцоў Гродзенскай вобласці. На ўсіх этапах працы, ад мантажу бытавых прыбораў да здачы пад ключ складаных сістэм газазабеспячэння, мы імкнемся да найвышэйшай якасці і бяспекі.
Пачаўшы газіфікацыю вобласці з газабалонных установак звадкаванага газу, наша прадпрыемства за кароткі гістарычны час вырасла ў шматпрофільнае прадпрыемства, якое выконвае ўвесь комплекс работ, звязаных з газіфікацыяй, газазабеспячэннем, праектаваннем і будаўніцтвам, дыягностыкай і кантролем якасці сістэм газазабеспячэння.
Створаныя вытворчыя базы нашых падраздзяленняў, сістэмны падыход і намаганні нашых спецыялістаў і рабочых стварылі ўмовы, пры якіх у Гродзенскай вобласці, першай у рэспубліцы, на канец 1997 года прыродны газ быў пададзены ў кожны раённы цэнтр, а ў 2008 годзе была завершана падача прыроднага газу ў пасёлкі гарадскога тыпу.
УП «Гроднааблгаз» - гэта:
- 2286 працуючых
- 5 філіялаў
- 13 раёнаў газазабеспячэння
- 1 газанапаўняльная станцыя
- Сельскагаспадарчае вытворчае ўпраўленне «Пратасаўшчына».
Прыродны газ пастаўляецца ва ўсе гарады, раённыя цэнтры і гарадскія пасёлкі вобласці. Інтэнсіўнае развіццё газазабеспячэння сельскіх тэрыторый дазволіла газіфікаваць 194 аграгарадка вобласці, 593 сельскіх населеных пунктаў.
На абслугоўванні прадпрыемства знаходзіцца:
- 9 230,4 км газаправодаў рознага ціску
- 421 595 газіфікаваных кватэр
- 326 газарэгулятарных пунктаў
- 996 шафных газарэгулятарных пунктаў
- 619 станцый катоднай абароны.
Разгалінаваная сістэма газазабеспячэння дазваляе ажыццявіць газіфікацыю прыродным газам аграгарадкоў, выконваць з апярэджаннем праграму газіфікацыі жыллёвага фонда на вёсцы, вызначаную Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка і ўрадам.
На прадпрыемстве створаны высокапрафесійны калектыў - калектыў аднадумцаў, для якога няма невырашальных задач.
Пастаяннае ўдасканаленне сваіх прафесійных навыкаў, набыццё новых ведаў і вывучэнне сучасных тэхналогій гэта адзіны шлях на сённяшні дзень, што дазваляе паўнаварта выконваць складаныя аператыўныя заданні, увесь час захоўваючы ўстойлівую дынаміку руху наперад.
Кіраўніцтва

Смірноў Яўген Барысавіч
Генеральны дырэктар
Мажэйка Юрый Іванавіч
Першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер
Савіна Эліна Уладзіміраўна
Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы
Турлай Дзмітрый Васільевіч
Намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтву
Мацвяёнак Алена Валянцінаўна
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы
Мойса Уладзімір Уладзіміравіч
Намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці
Карпук Аляксандр Іванавіч
Намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрахПалітыка кіраўніцтва