Размер шрифта

A A A

Цвета сайта

T T

Гісторыя прадпрыемства

Газіфікацыя і развіццё сістэм газазабеспячэння Гродзенскай вобласці было пачата ў 1959 годзе. Пачаткам можна лічыць стварэнне ў г.Гродна эксплуатацыйна-мантажнай канторы, у штаце якой лічылася ўсяго сем супрацоўнікаў.

У 1960 годзе ўтвораны Гродзенскі трэст па газіфікацыі, а таксама былі арганізаваны ўчасткі па газазабеспячэнні ў Лідзе, Навагрудку і Ваўкавыску. Працаваць было цяжка і складана. Баз газавай гаспадаркі не было, канторы і ўчасткі мясціліся ў часовых, спехам прыстасаваных памяшканнях. Галоўная ж цяжкасць заключалася ў тым, што на той момант на Гродзеншчыне практычна не было ніводнага кваліфікаванага спецыяліста газавай гаспадаркі. Аднак і ў гэтых умовах калектыў выконваў усе ўскладзеныя на яго задачы. Забяспечвалася і ахова працы і безаварыйнасць.

У 1961 годзе было пачата, а ў 1963 годзе завершана будаўніцтва Гродзенскай газанапаўняльнай станцыі. Пры аб'ёме парка захоўвання ў 275 м3 прадуктыўнасць станцыі складала 12 000 тон звадкаванага газу ў год. Такі аб'ём захоўвання і перапрацоўкі газу на працяглы перыяд змог пакрыць патрэбы вобласці.

З уводам у эксплуатацыю ў 1962 годзе магістральнага газаправода Дашава – Мінск, і развіццём прамысловасці рэспублікі пачалося будаўніцтва сістэм газазабеспячэння Гродзенскай вобласці. Гэта дазволіла ў рэкордны тэрмін падаць прыродны газ шклозаводу «Нёман» Лідскага раёна і цэментаваму заводу «Перамога» Ваўкавыскага раёна.

Праз год прыродны газ паступіў  нна Скідзельскі цукровы завод, а ў лістападзе 1963 года «блакітнае» паліва прыйшло і ў горад над Нёманам. Першымі спажыўцамі прыроднага газу сталі тонкасуконны камбінат, Гродзенская ЦЭЦ, ВА «Гроднаэнерга». Газ быў пададзены і гіганту хімічнай прамысловасці ўсесаюзнага значэння – азотна-тукаваму заводу.

У 1963 годзе пры Глаўгазе БССР адкрываецца навучальны камбінат. У навучальных установах рэспублікі БПІ і МАБТ пачалі падрыхтоўку спецыялістаў для газавай гаспадаркі, а ў 1969 годзе на базе Гродзенскага ХТТ адкрываецца аддзяленне па падрыхтоўцы спецыялістаў-газавікоў.

У 70-я гады атрымала развіццё і газіфікацыя прыродным газам сельскай мясцовасці.
Першымі калгасамі, якія атрымалі газ, былі калгас «Сяброўства» Мастоўскага раёна (1969 г.), калгас «Прагрэс» Гродзенскага раёна (1971 г.).

З 1976 па 1980 гады газіфікацыя імкліва развівалася, ахопліваючы гарады і сельскія раёны. Штогод газіфікавалася больш за 20 тысяч кватэр. На 1 студзеня 1981 года ў вобласці было газіфікавана 200 тысяч кватэр.

Да 1985 года ў вобласці завяршылі газіфікацыю аб'ектаў цеплаэнергетычнага комплексу, будаўнічай індустрыі і буйных сельскагаспадарчых аб'ектаў, а працягласць газаправодаў пераступіла тысячакіламятровую мяжу.

У 1990 годзе ўведзена ў эксплуатацыю Гродзенская АГЗС, а таксама выканана рэканструкцыя Гродзенскай ГНС з павелічэннем парка захоўвання да 2275 м3.

У 1997 годзе «блакітнае» паліва прыйшло ў старажытнае мястэчка Іўе, а Гродзеншчына, стала першай вобласцю у Беларусі, якая завяршыла газіфікацыю раённых цэнтраў. Такім чынам, завяршыўшы газіфікацыю гарадоў, прадпрыемства пачало рэалізоўваць праграму газіфікацыі гарадскіх пасёлкаў  і буйных сельскіх населеных пунктаў.

У 2008 годзе пабудаваны газаправод для газіфікацыі апошняга не газіфікаванага прыродным газам гарадскога пасёлка  Юрацішкі.

Працягласць газапровадаў прыроднага газу
1976 год 2008 год
200 кіламетраў  6000 кіламетраў

Нароўні з газазабеспячэннем прыродным газам ажыццяўляецца праграма ліквідацыі, як нерэнтабельных, цэнтралізаваных сістэм газазабеспячэння звадкаваным газам. Над гэтым працаваць сталі адразу, як толькі ў рэгіён пачаў паступаць прыродны газ. Так, пры выкарыстанні ў 1991 годзе 259 групавых ёмістых установак звадкаванага газу, іх засталося ўсяго 14.

У 2009 годзе выканана рэканструкцыя з ужываннем найноўшага абсталявання айчыннай вытворчасці РУП «Белгазтэхніка» і перакладка газаправодаў ад ГРС-1 г.Гродна да ДВА «Азот».

Уведзена ў эксплуатацыю МТФ на 1000 кароў у СВУ «Пратасаўшчына». Выканана рэканструкцыя кацельні з заменай катла ў кацельні ТБЗ «Верцялішкі». На Лідскай ГНС устаноўлены чыгуначныя вагі.

У наступныя пяць гадоў прадпрыемства актыўна развівае газіфікацыю аграгарадкоў вобласці.

Пабудаваны магістральны газаправод да ГТУ ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і першай Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, модульна-блокавая АГЗС у г. Ашмяны, пабудаваны спартыўна-аздараўленчы комплекс УП «Гроднааблгаз», распрацаваны афіцыйны сайт УП «Гроднааблгаз».

Выкананы шэраг рэканструкцый на ТБЗ «Верцялішкі»: праведзена рэканструкцыя латковай эстакады, уведзены ў эксплуатацыю торфабрыкетны прэс пасля яго мадэрнізацыі.

Працягласць газавых сетак – 7415,8 км, з іх 2349,3 км з поліэтыленавых труб
(31,7%), 383 ГРП, з іх 365 абсталяваны сістэмамі тэлемеханікі (95 %).

  • Газіфікавана прыродным газам 306 762 кватэры.
  • Абсталяваны лічыльнікамі 214 000 кватэр.
  • Газіфікавана звадкаваным газам 146 500 кватэр.

У 2013 - 2014 гадах завершана праца па тэлемеханізацыі ГРП, і прадпрыемства пачынае рэалізацыю праграм па тэлемеханізацыі СКА і ШРП. У эксплуатацыі засталося 4 групавыя рэзервуарныя ўстаноўкі, ад якіх газіфікавана звадкаваным газам 90 кватэр.

З мая 2015 года на газанапаўняльных станцыях прадпрыемства ў Гродна і Лідзе ажыццяўляецца пламбоўка бытавых газавых балонаў напоўненых ЗВГ, з дапамогай набытых тэрмаасадных пломбаў.

У 2015 годзе, першымі ў Рэспубліцы, пачалі эксплуатацыю сістэмы лічбавай радыёсувязі: ВУ «Лідагаз», ВУ «Смаргоньгаз», Карэліцкі РГЗ.

У III квартале 2015 года  пачаў функцыянаваць у цэнтральнай частцы г.Гродна разлікова-інфармацыйны цэнтр ВУ «Гроднагаз». Асноўным заданнем якога, з'яўляецца праца па прынцыпе «аднаго вакна», максімальнае спрашчэнне працэдур па выдачы даведак, тэхнічных умоў, а таксама паслуг па газіфікацыі жылых дамоў.

Сёння УП «Гроднааблгаз» - гэта магутны, шматгаліновы комплекс, што забяспечвае бесперабойную падачу газу спажыўцам Гродзенскага рэгіёна, якасную і безаварыйную эксплуатацыю сістэм газазабеспячэння, здабычу торфу, вытворчасць паліўных брыкетаў і сельскагаспадарчай прадукцыі.