Размер шрифта

A A A

Цвета сайта

T T

Рэалізацыя і дастаўка торфу і паліўных брыкетаў

Рэалізацыя торфу для падрыхтоўкі кампостаў

Рэалізацыя торфу для падрыхтоўкі кампостаў ажыццяўляецца для юрыдычных асоб па заяўках пакупніка (тэл / факс +375 152 99-45-86), з заключэннем дагавора. ТП «Верцялішкі» выпісвае рахунак-фактуру на тавар. Арганізацыя здзяйсняе перадаплату. Адгрузка торфу адбываецца на ўчастку па здабычы торфу «Святое» ў аўтатранспарт пакупніка або аўтатранспарт ТП «Верцялішкі» (адлегласць паміж ТП «Верцялішкі» і участкам «Святое» складае 36 км).

Рэалізацыя торфу фізічным асобам

Рэалізацыя торфу фізічным асобам ажыццяўляецца паводле заявы (тэл +375 152 99-45-86 - прыёмная, +375 152 99-44-58 - бухгалтэрыя). Адгрузка торфу адбываецца на ўчастку па здабычы торфу «Святое» у аўтатранспарт пакупніка або аўтатранспарт ТП «Верцялішкі». Аплата ажыццяўляецца наяўным або безнаяўным разлікам ў касу прадпрыемства.

Паказчыкі якасці торфу торфу для падрыхтоўкі кампоста адпавядае СТБ 832-2001 і пацвярджаецца сертыфікатам якасці (пашпарт):

  • масавая доля агульнай вільгаці - 60%
  • попельнасць - 16,3%
  • засмечанасць - 4,6

Адпускныя цэны торфу для кампаставання за 1 тону без ПДВ (для юрыдычных і фізічных асоб):

  • Франка-станцыя адпраўлення ўчастак «Святое» - 17.35 руб.
  • Франка-станцыя адпраўлення ТП «Верцялішкі» - 25.45 руб.

Кошт дадатковых паслуг без ПДВ:

  • Пагрузка 1 тоны торфу для кампаставання - 1.03 руб.
  • Дастаўка торфу для кампаставання ажыццяўляецца згодна з дзеючым на УП «Гроднааблгаз» прэйскурантам адпускных цэн на транспартныя паслугі ТП «Верцялішкі» №3.3 ад 01.10.2018 года.
 
Рэалізацыя паліўных брыкетаў ажыццяўляецца для юрыдычных асоб

Рэалізацыя паліўных брыкетаў ажыццяўляецца для юрыдычных асоб па заяўках пакупніка (тэл / факс +375 152 99-45-86), з заключэннем дагавора. ТП «Верцялішкі» выпісвае рахунак-фактуру на тавар. Арганізацыя здзяйсняе перадаплату. Адгрузка брыкетаў адбываецца са склада гатовай прадукцыі на тэрыторыі ТП «Верцялішкі» ў аўтатранспарт пакупніка або аўтатранспарт ТП «Верцялішкі». Аплата ажыццяўляецца па безнаяўным разліку.

Рэалізацыя паліўных брыкетаў для фізічных асоб

Адгрузка паліўных брыкетаў для фізічных асоб ажыццяўляецца паводле заявы (тэл +375 152 99-45-86 - прыёмная, +375 152 99-44-58 - бухгалтэрыя). Адгрузка брыкетаў адбываецца са склада гатовай прадукцыі на тэрыторыі ТП «Верцялішкі» ў аўтатранспарт пакупніка або аўтатранспарт ТП «Верцялішкі». Аплата ажыццяўляецца наяўным або безнаяўным разлікам ў касу прадпрыемства.

Паказчыкі якасці брыкетаў МАРКІ БТ-2 адпавядаюць СТБ 1919-2008 і пацвярджаюцца сертыфікатам якасці (пашпарт):

  • цеплыня згарання - 3 451 ккал/кг
  • асавая доля агульнай вільгаці ў працоўным стане не больш за - 20%
  • попельнасць не больш за - 23%
  • механічная трываласць не менш - 94%
  • масавая доля дробязі не больш за - 7%

Адпускная цана паліўных брыкетаў за 1 тону без ПДВ - 74.50 руб.

Кошт дадатковых паслуг без ПДВ:

  • Пагрузка 1 тоны брыкетаў - 2.02 руб.
  • Дастаўка паліўных брыкетаў ажыццяўляецца згодна з дзеючым на УП «Гроднааблгаз» прэйскурантам адпускных цэн на транспартныя паслугі ТП «Верцялішкі» №3.3 ад 01.10.2018 года.

Адпускная цана адной тоны сушонкі тарфяной, што вырабляецца ТП «Верцялішкі» для рэалізацыі ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» з 01.07.2018 г. устаноўлена ў памеры 69,24 руб. без ПДВ.